Дом Творцаў працягвае падтрымліваць беларускіх мастакоў і запрашае да ўдзелу ў дзявятай Мастацкай рэзідэнцыі, якая пройдзе ў Варшаве.
Рэзідэнцыя — гэта ўнікальная магчымасць для творцаў развіваць свае ідэі, наладжваць кантакты з польскімі і беларускімі калегамі, а таксама атрымліваць натхненне ў адной з еўрапейскіх культурных сталіц.
Дэдлайн падачы заяўкі: 1 лютага 2025 года
Што чакае ўдзельнікаў:
- Тры тыдні творчай працы ў Варшаве.
- Насычаная праграма: лекцыі, майстар-класы, сустрэчы з вядучымі спецыялістамі.
- Падтрымка арганізатараў: пражыванне, транспартныя выдаткі, матэрыялы і суткавыя пакрываюцца Домам Творцаў.
- Новыя знаёмствы, узаемадзеянне з калегамі і культурнымі інстытутамі Польшчы.
Каго запрашаюць:
- Удзельнічаць могуць мастакі, графікі, дызайнеры, ілюстратары, фатографы, скульптары, майстры прыкладнога мастацтва і іншыя творцы.
Удзел у праграме бясплатны.
Мэта рэзідэнцыі — падтрымка беларускіх творцаў, пашырэнне іх прафесійных сувязей і садзейнічанне рэалізацыі новых творчых праектаў.
Падрабязная інфармацыя і форма для падачы заяўкі — тут
Больш інфармацыі пра «Дом творцаў» можна знайсці на сайце domtvorcau.com