Лекцыя Дзяніса Місюлі «Дзе шукаць кліентаў і як прадаваць дызайн» у Сопаце

04.07.2024 18:00 - 20:00 Мара Хаб (Jacka Malczewskiego, 21) 40 злотых



 У чацвер, 4 ліпеня, брэндолаг Дзяніс Місюла чытае ў Сопаце лекцыю «Дзе шукаць кліентаў і як прадаваць дызайн».







Дата: 4 ліпеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Мара Хаб Jacka Malczewskiego, 21, Сопат 




Дзяніс Місюля, заснавальнік брэндынгавага агенцтва «Малако», раскажа пра тое, чаму ў аднаго брэнда ёсць ідэя, а ў другога яе ніхто не заўважае. 

Таксама раскажа пра досвед агенцтва за апошнія 8 гадоў у галіне брэндынгу, барацьбу за кліентаў, удзел у тэндэрах, пра тое, як фарміруюцца цэны, якія інструменты працуюць, а якія не і як прадаваць дызайн, калі кліент ужо звязаўся з вамі. 

Лекцыя «Дзе шукаць кліентаў і прадаваць дызайн» пакажа: 

практычны досвед агенцтва; 

якія інструменты працуюць, а якія не; як прадаваць, за 1000, 10.000 і 100.000;

 новыя веды аб тым, як правільна страхаваць сябе з дакументальнага боку.



Вы таксама зможаце пагутарыць са спадаром Дзянісам аб усіх тонкасцях працы ў агенцтве і аб тым, як атрымліваць кліентаў на замежных рынках. 


Уваход — 10 еўра (40 злотых). Кожны ўдзельнік атрымае падарунак на суму 39 еўра (170 злотых) падчас лекцыі. 


Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ