Лекцыя «Філасофія і поп-культура: ці можа навука быць вясёлай?» у Мінску

09.11.2024 16:00 - 18:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 15 рублёў



У суботу, 9 лістапада, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Андрэя Дудчыка «Філасофія і поп-культура: ці можа навука быць вясёлай?», прымеркаваная да Міжнароднага дня філасофіі.






Дата і час: 9 лістапада ў 16.00

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск 




Філосафы часта звярталіся да іроніі і гумару, выкарыстання парадоксаў у навучанні, якія хоць і выклікалі ўсмешку, але прымушалі паслядоўнікаў задумацца аб прыродзе рэчаў. У

спомнім дасціпныя апорыі старажытнагрэцкага філосафа Зянона Элейскага або пацешныя гісторыі Дыягена Лаэрцкага пра філосафаў старажытнасці. Сучасныя спробы падобных інавацый адсылаюць да навуковых коміксаў, якія ператвараюць сур’ёзныя ідэі ў вясёлыя і зразумелыя гісторыі за кошт уключэння дыялогаў, абмеркавання філасофскіх дылем, метафар у агульны фармат гэтага віду арт-практыкі. 

Ці можа навуковы гумар на паперы і мастацтва на грані абсурду садзейнічаць развіццю ведаў? 

Ці сапраўды навука можа быць вясёлай? 

Ці дастаткова для гэтага зірнуць на яе з правільнага пункту гледжання і дазволіць сабе пасмяяцца хаця б над некаторымі яе аспектамі? 

Як спрошчаныя візуальныя арт-аб’екты становяцца інструментам фармавання больш вольных фарматаў камунікацыі і папулярызацыі навуковых ведаў (феномен «сайнстэрства»), трансфармацыі сучасных даследаванняў?

 І што папулярная культура можа расказаць нам аб існуючых праблемах, а таксама аб балансе сіл і барацьбе ідэй у сучаснай філасофскай навуцы?




Андрэй Дудчык — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Інстытута філасофіі НАН Беларусі. 


Дапамагаць дрэйфаваць па моры незвычайных уяўленняў аб філасофіі і весці інтэрактыўную дыскусію будзе Святлана Дароніна, куратарка праекта, навуковая супрацоўніца Інстытута філасофіі НАН Беларусі. 



Квіткі — 15 рублёў (у кошт квітка на лекцыю ўваходзіць прагляд экспазіцыі). Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Майстар-клас "Навагоднія цацкі з лазы” ў Мінску (14+)

24.12.2025 (14:00 - 15:00) Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Мужчынскі хор "Унія" ў Варшаве

26.12.2025 (20:00 - 21:00) Касцёл Святога Аляксандра (плошча Трох Крыжоў)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ