Лекцыя «Гісторыя чырвонага будынка» ў Мінску

16.02.2023 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 7 рублёў

У чацвер, 16 лютага, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на лекцыю «Гісторыя чырвонага будынка» — так-так, пра музейны будынак па вуліцы Някрасава, 3.



Дата: 16 лютага

Час: 18.30

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск 

Лекцыя прымеркаваная да дня нараджэння мастака Міхаіла Савіцкага, які ініцыяваў стварэнне, а пасля стаў нязменным кіраўніком акадэмічных жывапісных майстэрняў Акадэміі мастацтваў СССР, размешчаных у тым самым будынку.

Вы даведаецеся пра гісторыю будынка, раскрыеце таямніцы архітэктурных асаблівасцей гэтага праекта і, вядома ж, паслухаеце розных гісторый аб жыцці, працы і творчасці Міхаіла Савіцкага і маладых мастакоў, чый лёс перасекся з творчымі майстэрнямі.

Лектарка — мастацтвазнаўца Алеся Іназемцава.

Уваход — па квітку ў музей: 7 рублёў — поўны, 3 — льготны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Спас у Суле

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ