Лекцыя «Гісторыя Гальшкі з Астрога» ў Кракаве

02.03.2024 17:00 - 20:00 GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15) 50 злотых
 

У суботу, 2 сакавіка, у GUTENBERG CLUB — новая гістарычная сустрэча!






Дата: 2 сакавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: GUTENBERG CLUB, Łobzowska 15-15 (4 паверх), Кракаў



Тэма гэтым разам — «Гісторыя Гальшкі з Астрога». 

Вы даведаецеся пра авантурную гісторыю XVI стагоддзя, якая разгортавалася на ўсёй вялікай прасторы ягелонскай дзяржавы — ад Вільні да Львова і ад Чаркас да Прагі. 

Сапраўдныя падзеі, якія не саступаюць самаму захапляльнаму гістарычнаму раману — выкраданні, пагоні, забойствы, прыдворныя інтрыгі і лютая барацьба за велізарны скарб. 

Драматычны лёс найбагацейшай спадчынніцы Вялікага Княства Літоўскага на фоне гісторыі нашай краіны эпохі Рэнесансу. Гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi. 

А пасля лекцыi — цiкавая размова i цёплая кампанiя. 


Уваход — 50 злотых. Рэгістрацыі, здаецца, не патрэбна.




Вам можа быць цікава

Майстар-клас Андрэя Саўчанкі «Прастора маналогу» ў Познані

25.07.2026 (18:00 - 20:00) Centrum Kultury Zamek (Nowa Scena) (ul. Święty Marcin 80/82)

Яшчэ трошку джазу ў Гродне

26.07.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ