Лекцыя «Кагнітыўнае генератыўнае мастацтва» ў Мінску

11.12.2022 14:00 - 16:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 8 рублёў
 
У нядзелю, 11 снежня, у Мастацкім музеі — файная лекцыя «Кагнітыўнае генератыўнае мастацтва» ў межах праекта «Навука мастацтва і мастацтва навукі».



Дата: 11 снежня

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: галоўны корпус Мастацкага музея, вул. Леніна, 20, Мінск 


Вас чакае знаёмства з абстрактным лічбавым мастацтвам, якое мае дачыненне да ўяўленняў аб прыгажосці і сіметрыі ў навуцы і прыродзе, аб формах прыгожага, іх узаемасувязі з космасам і першародным творчым хаосам.

Вы даведаецеся аб магчымасцях прымянення лічбавага навуковага мастацтва ў эстэтычным і філасофскім пазнанні;

убачыце розныя арт-аб’екты, што дазваляюць раскрыць прыроду прыгажосці ў якасці касмічнай з’явы;

разгледзіце унікальныя сіметрычныя структуры, якія ўзнікаюць у выніку матэматычных разлікаў і становяцца такімі ж непаўторнымі з’явамі, як і стан душы чалавека.


Лекцыю чытае Андрэй Калеснікаў, загадчык аддзела філасофіі інфармацыйных і кагнітыўных працэсаў Інстытута філасофіі НАН Беларусі.


Уваход — па квітку ў галоўны корпус музея. Папярэдняй рэгістрацыі няма.





Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ