Лекцыя-калаж «Беларускі арнамент праз прызму татуіроўкі» ў Тбілісі

14.12.2024 13:00 - 15:00 прастора «Кропка» Бясплатнае


У суботу, 14 снежня, у прасторы «Кропка» — лекцыя-калаж «Беларускі арнамент праз прызму татуіроўкі».








 Дата: 14 снежня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка» (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі 





Сучасная татуіроўка як адна з формаў існавання беларускага арнаменту? А чаму і не!




Удзельнікі лекцыі: 

Пагавораць пра карані беларускага арнаменту і яго ўзаемасувязь з татуіроўкай. 

Вызначаць, як форма арнаменту залежыць ад матэрыялу, на якім ён выкарыстоўваецца, і чаму гэта важна. Навучацца «чытаць» і «пісаць» з дапамогай арнаменту.

 Пагавораць аб тым, як звязаны паміж сабой цялеснасць, татуіроўка і арнамент.

 Зробяць паштоўку-калаж і распавядуць у ім сваю гісторыю.




Усе матэрыялы для стварэння калажу дадуць, але вы можаце таксама ўзяць з сабой фатаграфіі, паперу, паштоўкі ці часопісы, якія можна выкарыстоўваць у працэсе.


 Мова лекцыі — руская.




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Акустычны Стыльскі ў Вільні

09.08.2026 (18:00 - 20:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ