Лекцыя-канцэрт Алеся Лася «Ад дуды да раяля» ў Мінску

11.03.2023 16:00 - 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 15 рублёў

У суботу, 11 сакавіка, у музеі Якуба Коласа — лекцыя-канцэрт музыкі, мастака, этнаінструментолага, майстра па вырабе музычных інструментаў Алеся Лася «Ад дуды да раяля».



Дата: 11 сакавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск


Алесь Лось — уладальнік адзінага ў Беларусі «жывога» музея народных музычных інструментаў, што знаходзіцца на аграсядзібе «Хутар Дудара».

Частка інструментаў у музеі была прывезена з этнаграфічных экспедыцый і рэстаўраваная, частка — зробленая па ўзорах аўтэнтычных з музеяў і архіваў (дуда, жалейка, ліра, гудок). Усе яны граюць — менавіта таму музей можна назваць «жывым».

Падчас лекцыі вы даведаецеся пра гісторыю музычных інструментаў ды пачуеце музыку, якую на іх гралі.

Квіткі — 15 рублёў. Замовіць можна па нумары (017) 270 17 02.




Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Пастушэнка «Лабірынты памяці» ў Мінску

24.04.2025 17:00 - 25.05.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя галоўнага корпуса музея) (вул. Леніна, 20)

Выстава Аляксандра Ката-Зайцава «DOM» у Вільні

25.04.2025 19:00 - 23.05.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

«Красная зелень» у Варшаве

20.05.2025 (19:30 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska, 5)

Піт Паўлаў у Афенбаху

01.06.2025 (19:00 - 21:00) Waggon am Kulturgleis (Mainstraße 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ