Лекцыя «Карміць і кіраваць. Гісторыя грамадскага харчавання Мінска першай паловы ХХ стагоддзя» ў Мінску

31.05.2022 19:00 - 21:00 таймкафэ «Нянудны дом» (вул. Авіяцыйная, 14) 35 рублёў
 

31 траўня ў таймкафэ «Нянудны дом», што ў Новай Баравой, гісторык Антон Дзянісаў чытае лекцыю «Карміць і кіраваць. Гісторыя грамадскага харчавання Мінска першай паловы ХХ стагоддзя».



Дата: 31 траўня

Час: 19.00

Месца: таймкафэ «Нянудны дом», вул. Авіяцыйная, 14, Новая Баравая, Мінск


Меню беларускіх устаноў мянялася разам са зменай улады. Ад рэстаранаў часоў Расійскай Імперыі да савецкай формулы «першае-другое-трэцяе». Ад картак на абед да кнігі «Пра смачную і здаровую ежу». Ад маленькіх сталовак да фабрык-кухняў.

На лекцыі вы даведаецеся:

- чым і дзе харчаваліся мінчане да рэвалюцыі;

- што агульнага ў мінскага рэстарана «Select» і трансатлантычнага парахода «Тытанік»;

- якая гарадская сталовая працавала пасля траплення ў яе бомбы;

- як з’явіўся НАРПІТ і чаму змагаліся з «літоўскім баршчом» і «французскай булкай»;

- як будавалася фабрыка-кухня ў Менску;

- што хавалася за вітрынай паказнога багацця і як на сцэнах танчылі сасіскі...

Прыходзьце, будзе смачна!

Кошт — 35 рублёў (уключаючы кава-паўзу).

Запісацца можна па тэлефоне +375295142114 (viber, telegram).




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах

16.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ