Кніжны клуб ТБМ абмяркуе "Гісторыі ў прыцемках" Змітра Дзядзенкі анлайн

10.12.2025 20:00 - 21:00 Анлайн (Чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы) Бясплатна

У сераду, 10 лістапада, кніжны клуб Таварыства беларускай мовы ладзіць анлайн-сустрэчу. 


Гэтым разам абмяркуюць кнігу Змітра Дзядзенкі "Гісторыі ў прыцемках".

Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі - куды без яе? 

Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. 

Аповесць “Вуаерыст” - бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. 

Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.

Спампаваць кнігу можна тут.

Калі жадаеце абмеркаваць гэты твор у цёплым сяброўскім коле на роднай мове - далучайцеся да адмысловага чата.

Удзел вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

06.03.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ