Лекцыя «Касмічная адысея жывёл» у мінскім планетарыі

09.04.2022 20:00 - 21:20 планетарый (вул. Фрунзэ, 2) Бясплатнае

9 красавіка ў мінскім планетарыі адбудзецца лекцыя, прымеркаваная да Дня касманаўтыкі. Гаворка пойдзе пра малавядомых першапраходцаў космасу — жывёл, выкарыстаных у касмічных місіях, і іх лёс.



Дата: 9 красавіка

Час: 20.00

Месца: планетарый, вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага), Мінск

Асаблівая ўвага будзе звернута да легендарнага палёта сабакі Лайкі, якая 65 гадоў таму стала першай жывёлінай, выведзенай на арбіту Зямлі.

Жывёлы першымі зведалі на сабе нябачаныя хуткасці і перагрузкі, уздзеянне радыяцыі і бязважкасці. Пра многіх з гэтых заваёўнікаў космасу ўжо не памятаюць ці не надаюць асаблівага значэння іх дасягненням.

Лектарка — Алеся Кавальская, папулярызатарка касманаўтыкі і інжынер-тэхнолаг ААТ «Пеленг».

Кошт квітка — 3,50 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ