ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Кастуся Касяка «"Крывіч": другое імя беларуса» ў Беластоку

17.04.2024 18:30 - 20:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Rynek Kościuszki 4) Бясплатнае


У сераду, 17 красавіка, пісьменнік і гісторык Кастусь Касяк чытае ў Беластоку лекцыю «"Крывіч": другое імя беларуса».






Дата: 17 красавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Galeria im. Sleńdzińskich, Rynek Kościuszki 4, Беласток 



Сто гадоў таму невялічкая група энтузіястаў на чале з Вацлавам Ластоўскім выдавала ў Коўне часопіс «Крывіч». 

Рэдакцыя паставіла перад сабой даволі амбітную мэту — сфармуляваць альтэрнатыўную беларускую ідэнтычнасць, якая была б зразумелай кожнаму і да таго ж прывабнай. 

Ці атрымалася?


Абмяркуюць:

Хто менавіта займаўся выданнем «Крывіча»? 

Якія ідэі прысутнічалі на старонках часопіса? 

Чаму менавіта крывічы і Крывія? 

Ці праўда аўтары хацелі адмовіцца ад беларушчыны? 

Якую спадчыну пакінулі па сабе Власт і каманда? 



Уваход вольны, данаты вітаюцца.





Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ