Лекцыя «Лацінская літаратура ў Вялікім Княстве Літоўскім» у Лондане

14.06.2025 14:00 - 16:00 Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road) Бясплатнае



У суботу, 14 чэрвеня, у Скарынаўскай бібліятэцы адбудзецца лекцыя Фрэнсіса Янга «Лацінская літаратура ў Вялікім Княстве Літоўскім»





Лацінская літаратурная традыцыя Вялікага Княства пачалася ў пачатку XVI стагоддзя і ахоплівала эпічную паэзію Міколы Гусоўскага і Яна Радвана, сусветна вядомыя оды Мацея Казіміра Сарбеўскага і квітнеючую традыцыю працяглых панегірыкаў.

 Традыцыя падтрымлівалася дзякуючы адсутнасці ў Вялікім Княстве адзінай мовы эліты, высокім стандартам лаціны ў Віленскім універсітэце і іншых езуіцкіх каледжах (дзе атрымлівалі адукацыю як свецкія асобы, так і святары), а таксама павер’ю, што літоўцы паходзілі ад рымлян. 

Аднак гэтая традыцыя застаецца мала даследаванай, і праца па перакладзе гэтага корпусу літаратуры на беларускую мову, не кажучы ўжо пра англійскую, працягваецца.

 Фрэнсіс Янг прадставіць лацінскую літаратуру ВКЛ і сваю кнігу «Poetry and Nation-Building in the Grand Duchy of Lithuania («Паэзія і нацыянальнае будаўніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім»), а таксама раскажа пра бягучую працу над перакладам лацінскай эпічнай паэзіі з Вялікага Княства. 


Уваход вольны. 


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ