Лекцыя «Невядомая драматургія: аблічча беларускай класікі» ў Мінску

27.06.2024 18:00 - 20:00 Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44) Бясплатнае



У чацвер, 27 чэрвеня, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю «Невядомая драматургія: аблічча беларускай класікі».







 Дата: 27 чэрвеня

Час: 18.00

Месца: Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД), Крапоткіна, 44, Мінск 



Ян Баршчэўскі, Якуб Колас, Іван Шамякін, Уладзімір Караткевіч — усе яны спрабавалі сябе ў драматургіі. Малавядомыя п’есы знакамітых літаратараў дапамогуць нам адкрыць новыя грані іх творчай і чалавечай індывідуальнасці, а таксама больш раскажуць пра гістарычны кантэкст, у якім жылі творцы. 


Многія п’есы ўвасабляліся на сцэнах вядучых тэатраў БССР. Спектаклі часта станавіліся рэзананснымі.


 Але чаму пра гэтыя тэксты так рэдка гавораць у кантэксце сучаснага тэатральнага мастацтва Беларусі? 

Як драматургічныя творы адрозніваюцца ад празаічных і паэтычных тэкстаў аўтараў?

 Ці разглядаліся ўп’есах тыя тэмы, якія класікі паднімалі ўіншых, больш знакамітых сваіх творах? 

Альбо праз драматургію літаратары раскрывалі другі бок сваёй творчай асобы?


 Пра ўсё даведаецеся. 



Лектарка — Яўгенія Бачыла, рэдактарка ЦБД, тэатразнаўца. 



Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

«Dzieciuki» ў Гданьску

29.05.2026 (18:30 - 20:30) паб «Paszcza Lwa» (Kwietna 39)

Альгерд Бахарэвіч у Таліне

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Эстонскі саюз пісьменьнікаў (Harju tn 1)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ