Лекцыя «Нонканформнасць у Менску часоў „адлігі“: Кім Хадзееў, Эдуард Гарачы і іх кампанія» ў Вільні

26.06.2024 18:00 - 20:00 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20) Бясплатнае


У сераду, 26 чэрвеня, у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці адбудзецца лекцыя «Нонканформнасць у Менску часоў „адлігі“: Кім Хадзееў, Эдуард Гарачы і іх кампанія».





Дата: 26 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня 



Дакладчык — Уладзімір Валодзін (Еўрапейскі ўніверсітэцкі інстытут, Фларэнцыя). 


25 студзеня 1962 года, КДБ затрымаў восем менскіх маладзёнаў. Двое з іх, Кім Хадзееў і Эдуард Гарачы, былі затым арыштаваныя і абвінавачаныя ў «антысавецкай агітацыі і прапагандзе».

 Віна групы была ў тым, што яны чыталі прывезены з Масквы самвыдат — мастацкія творы пісьменніка-авангардыста Паўла Уліціна. 


Спадар Уладзімір распавядзе пра групу Хадзеева, а на яе прыкладзе — пра некаторыя асаблівасці «адлігі» у Беларусі. 

Як выглядаў самвыдат пачатку 1960-х?

 Якімі былі гендэрныя дачыненні ў нонканфармісцкіх супольнасцях БССР 60-х гадоў? 

Які арсенал захадаў ужывалі ўлады для стрымання нонканформнай моладзі? 



Ладны час будзе адведзены на пытанні і дыскусію. 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ