ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя-перформанс Олі Сасноўскай у Н’ю-Ёрку

05.07.2022 19:00 - 20:30 e-flux (172 Classon Avenue) ад 5 даляраў

5 ліпеня а 19-й ў Н'ю-Ёрку адбудзецца лекцыю-перформанс Олі Сасноўскай «Burn, on Fire, alight, inflamed, glow, flaming, fervent, go up in smoke».



Дата: 5 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: e-flux, 172 Classon Avenue, Brooklyn, Н’ю-Ёрк


Пасля лекцыі-перформансу адбудзецца размова паміж спадарыняй Оляй і куратарам і пісьменнікам Аляксеем Барысёнкам, якая кантэкстуалізуе яе працу ў сувязі з пратэстным рухам Беларусі і расейскім уварваннем ва Украіну.


Спадарыня Оля звяртаецца да гісторыі (пост)сацыялістычных фестываляў, рэйв-культуры і нядаўніх пратэстных падзей, пераплятаючы эфект і ідэалогію, мову і яе ўвасабленне.


Накладваючы розныя тэксты, гістарычныя наратывы і рэпрэзентацыі СМІ, яна вывучае рэвалюцыйную падзею і яе кааптацыю капіталістычным і дзяржаўным апаратам.


Оля Сасноўская — мастачка, пісьменніца і арганізатарка, жыве ў Вене і Мінску. Яна працуе з тэкстам, перформансам і візуальным мастацтвам, пераплятаючы паняцці святочнасці, калектыўнай харэаграфіі, партытуры і палітычнага.

Аляксей Барысёнак — куратар і пісьменнік, жыве ў Мінску і Вене.


Па падрабязнасці пішыце на адрас program@e-flux.com.


Квіткі коштам 8 даляраў (для студэнтаў — 5) можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Хуткія літаратурныя знаёмствы ў Мінску

24.03.2026 (19:00 - 21:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Iva Sativa ў Берліне

24.03.2026 (20:00 - 22:00) Cosmic Kaspar, (Brunnenstraße 198)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ