Лекцыя «Станіслаў Жукоўскі. Зачараванне сядзібы» ў Мінску

23.01.2025 18:30 - 20:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Маркса, 24) 22 рублі



 У чацвер, 23 студзеня, у Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя Юліі Лісай «Станіслаў Жукоўскі. Зачараванне сядзібы».






Станіслаў Жукоўскі — бліскучы жывапісец, пэндзаль якога адлюстраваў мноства сядзібных пейзажаў і інтэр’ераў. 

Віртуозныя, лёгка і сакавіта напісаныя ў імпрэсіяністычнай манеры, яны сталі маляўнічай энцыклапедыяй сядзібнага жыцця пачатку ХХ стагоддзя. 

Чаму сядзіба становіцца вядучай тэмай творчасці Жукоўскага?

 Як на гэта паўплывала яго карціна свету?

 Ці можна прастору прачытаць як тэкст?


Юлія Лісай — вядучая навуковая супрацоўніца аддзела замежнага мастацтва Мастацкага музея. 


Кошт наведвання выставачнага корпуса з лекцыяй — 22 рублі, навучэнцам і студэнтам — 11 рублёў

За 80 рублёў (студэнтам — 40 рублёў) можна набыць абанемент на 4 лекцыі. 


Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Свята «І ў клёцак ёсць душа» пад Шаркаўшчынай

13.09.2026 (14:00 - 16:00) сельскі дом культуры

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ