ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

21.09.2023 18:30 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) free donation

У чацвер, 21 верасня, дацэнт ЕГУ і кіраўнік ICOMOS-Беларусь Сцяпан Стурэйка чытае ў Вільні лекцыю «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР».



Дата: 21 верасня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня


 Гэта першая сустрэча з цыклу, прысвечанага гісторыі захавання культурнай спадчыны Беларусі, будзе аб яе савецкім перыядзе. Тут узгадаюць імёны і падзеі, дасягненні і расчараванні, а таксама паспрабуем зразумець феномен канчатковага фарміравання цэлай вялікай галіны захавання спадчыны за дваццаць гадоў, што папярэднічалі здабыццю незалежнасці.

На першай лекцыі абмяркуюць, што нягледзячы на стэрэатыпы, беларусам ёсць чым ганарыцца ў справе захавання ўласнай культурнай спадчыны. 

Але як фарміравалася ўяўленне пра яе? 

Як і кім ствараліся ахоўныя спісы? 

Хто прыдумаў столькі краязнаўчых музеяў і чаму яны менавіта такія? 

Як беларускае грамадства дамагалася захавання помнікаў і чаго ўрэшце дамаглося? 


Уваход — free donation. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ