Лекцыя «Турава-Мазырскі строй: „лельчыцкія“ аспекты» ў Гомелі

03.03.2024 12:00 - 14:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 4 рублі


У нядзелю, 3 сакавіка, у філіяле Веткаўскага музея паўтараюць лекцыю «Турава-Мазырскі строй: „лельчыцкія“ аспекты».





Дата: 3 сакавіка

Час: 12.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


 Паспрабуем разам зразумець жыццё, звычаі і абрады палешука, яго душу і тое, у што ён апранаў гэтую душу.

 Турава-Мазырскі строй складаны ў сваім гістарычным і этнічным разуменні. 

Флёру таямнічасці гэтай тэматыцы дадае і тэрыторыя размяшчэння — самае сэрца Убарцкага Палесся (Лельчыцкі раён). 

Разгледзім, як на працягу 20 стагоддзя строй мяняўся і ў той жа час захоўваў самыя архаічныя рысы адзення і свае сімвалічна-магічнае прызначэнне. 

На лекцыі будзе шмат ілюстрацыйнага матэрыялу, магчымасць паглядзець і нават памацаць традыцыйныя рэчы. 

Абавязкова апранеце сучасную паляшучку ў традыцыйны строй з кашуляй, андараком, фартухом, кабатам і наміткай! 

А яшчэ пап’еце гарбаты з палескім «багном» і паспяваеце палескія песні з глыбокім сэнсам і гукам! 


Лектары — аўтэнтычны убарцкі паляшук Пятро Цалка і загадчыца навукова-фондавага аддзела Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Таццяна Зыгмантовіч.



Просяць запісацца загадзя па тэлефоне +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00). 


Уваход — 4 рублі.





Вам можа быць цікава

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ