Лекцыя «Уладзімір Дубоўка: Казкі для дарослых і малых» у Мінску

23.04.2022 18:00 - 19:30 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30, кв. 4) Бясплатнае

23 красавіка літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю «Уладзімір Дубоўка: Казкі для дарослых і малых», на якой Васіль Дранько-Майсюк распавядзе пра творчасць Дубоўкі пасля 1956 года.



Дата: 23 красавіка

Час: 18.00

Месца: літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30, кв. 4, Мінск

Уладзімір Дубоўка лічыўся лепшым беларускім паэтам 1920-х, адкрывальнікам новых формаў, аўтарам многіх наватвораў. Нават Янка Купала ставіў яго вышэй за сябе. Ён спадзяваўся стварыць прыклад сапраўднай вытанчанай беларускай літаратуры — непадманнай, высакароднай.

Многія героі позняй творчасці Дубоўкі падкрэслена рамантызаваныя, не маюць аніякай заганы, прыгожыя вонкава і ўнутрана, супрацьстаяць брыдкаму хаму. У сваёй тагачаснай творчасці ён рэгулярна звяртаецца да тэмы раптоўнай несправядлівасці, змагання з нечаканымі нягодамі, калі табе ніхто, апроч цябе самога, не дапаможа.

Аўтар і вядучы — Васіль Дранько-Майсюк.

Квіток — 4 рублі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ