Лекцыя Вячаслава Сіўчыка ў Варшаве: «Няскораная Беларусь: вяртанне ў Еўропу. Перамога ці катастрофа — 2020-2022 гг.?»

17.06.2022 18:00 - 19:30 Беларускі Дом (ul. Kryniczna, 6) Бясплатнае

17 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве запрашае на лекцыю па найноўшай гісторыі Беларусі. Лектар — Вячаслаў Сіўчык, грамадскі дзеяч, лідар Руху Салідарнасці «Разам».



Дата: 17 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna, 6, Варшава 

На лекцыі спадар Вячаслаў раскажа аб сённяшняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі, аб тэроры і палітычных рэпрэсіях, а таксама аб ролі РФ у падзеях 2020 г.

Чаму змянілася стаўленне да беларусаў пасля 24 лютага 2022 г. і чаму Вячаслаў Сіўчык лічыць, што антыбеларуская інфармацыйная кампанія нясе стратэгічную пагрозу і для Украіны — даведаецеся з лекцыі.

Уваход вольны.







Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ