Канцэрт «Любоў ніколі не мінае» ў Мінску

19.04.2026 14:00 - 16:00 касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая) Бясплатнае
У нядзелю, 19 красавіка, у касцёле святога Францішка Асізскага (каторы ў Новай Баравой) — канцэрт «Любоў ніколі не мінае».

У выкананні тэнара Юрыя Гарадзецкага і піяністкі Паліны Задрэйка прагучыць адмысловы музычны дыптых, які складаецца з супастаўлення арыяў беларускіх кампазітараў Рафала Вардоцкага, Уладзіміра Солтана, Станіслава Манюшкі і шэдэўра вакальнай музыкі нямецкага рамантызму — цыкла «Любоў паэта» Роберта Шумана, музыка якога пакладзеная на вершы Генрыха Гейнэ.

Сам твор прагучыць у беларускім перастворы, здзейснены прызнаным класікам беларускага перакладу Васілём Сёмухам.

Пры ўваходзе можна пакінуць ахвяраванне.



Вам можа быць цікава

Паша Крывец у Браціславе

16.04.2026 (19:00 - 21:00) Show Factory (Klobučnícka 442/4)

Сустрэча з Аляксандрам Кныровічам і Андрэем Ягоравым у Гданьску

18.04.2026 (16:00 - 17:30) офіс БКТ «Хатка» (ul. Miszewskiego 17/307 (4 паверх))

Спектакль «Po co babie sztuka?» у Варшаве

19.04.2026 (19:00 - 21:00) Scena Metro (Metro Bródno 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ