20 чэрвеня памёр беларускі літаратар і журналіст Сямён Букчын. Яму было 83 гады, піша «Наша Ніва».
У 1990-я і 2000-я многія таксама запомнілі і палюбілі яго як публіцыста, палымянага палеміста. Быў аўтарам «Нашай Нівы».
У лютым 2021 года, калі над краінай згусціліся чорныя хмары рэакцыі, ён падпісаў зварот ветэранаў журналістыкі «Спыніць тупую сілу беззаконня!» у абарону палітвязняў і свабоды слова.
Сямён Букчын нарадзіўся 18 жніўня 1941 года ў Белгарадскай вобласці. Скончыў філфак БДУ. Кандыдат філалагічных навук (1972). Працаваў фрэзероўшчыкам, а пасля супрацоўнікам рэдакцыі «Беларуская энцыклапедыя», старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры АН Беларусі.
Быў аўтарам некалькіх літаратуразнаўчых кніг і наладжваў культурныя кантакты з Расіяй і Польшчай.