Лекцыя Змітра Юркевіча «Знак бяды: лёс кінафільма» ў Мінску

27.08.2025 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў.




У сераду, 27 жніўня, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «Знак бяды: лёс кінафільма»





У 1982 годзе Васіль Быкаў паставіў кропку ў аповесці «Знак бяды». Пазней крытыкі назавуць яе самым антываенным творам пісьменніка. 

Так сталася, што адным з першых чытачоў рукапіса аповесці аказаўся Міхаіл Пташук. Рэжысёр убачыў у творы лёс сваёй маці, сваёй сям’і.

 З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма Міхаіла Пташука, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. 

Сёлета адзначаецца 40 год, як пачаліся здымкі фільма, што трапіў да гледача ў 1986-м. 

Пра тое, як нараджаўся фільм, як прабіваў дарогу на экран, дзе праходзілі здымкі і многае іншае, вы даведаецеся з лекцыі. 

Квіткі — 8 рублёў. 




Вам можа быць цікава

Выстава Эдуарда Кавальца «Эд. Насельнікі раю» ў Мінску

01.08.2025 19:00 - 30.09.2025 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

EcoArt Lab анлайн

05.08.2025 19:00 - 26.08.2025 21:00 ------------

Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Дзіўны сад» у Лодзі

21.08.2025 18:00 - 31.08.2025 19:00 Тэатр CHOREA, Fa­bry­ka Sztu­ki w Ło­dzi (ul. Ty­mie­niec­kie­go 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ