EcoArt Lab анлайн

05.08.2025 - 26.08.2025 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае



5 жніўня суполка «Art Yard» распачынае анлайн EcoArt Lab для мастакоў і творчых людзей, які будзе доўжыцца да 26 жніўня. 





EcoArt Lab
 — гэта серыя бясплатных анлайн-майстар-класаў з мастакамі і экспертамі ў галіне экалагічнага мастацтва. 

Анлайн-сесіі прызначаны для натхнення, адкрыцця новых перспектыў і знаёмства ўдзельнікаў з цікавымі галасамі ў галіне ўстойлівых мастацкіх практык. 


Праграма такая:
 

5 жніўня — Соня Садоўская «За сцяной Эдэма: мастакі і прырода» 

7 жніўня — Раберціна Себ’яніч «Гукі неспакойных светаў» 

12 жніўня — Georg Jagunov «Уваходжанне ў царства моху і крэменю» 

14 жніўня — Bazinato «Мастак як агент дзікай прыроды. Практыкі сімбіятычнасці і біяфільнасці» 19 жніўня — суарганізатаркі фестывалю экалагічнага мастацтва «Trash Festival» «Стварэнне зялёных супольнасцей праз фестывалі смецця» 

21 жніўня — калектыў Ancient Futures «Мастацтва, біятэхналогіі і веды карэннага насельніцтва. Як мастацкія практыкі могуць дапамагчы аднавіць экасістэмы?» 

26 жніўня — Чарлі Кларк «Ад пратэсту да пасадкі раслін: супрацоўніцтва, супольнасць і нешта большае, чым людзі» 


Сустрэчы будуць праходзіць кожны аўторак і чацвер. 


Мовы — беларуская, руская і ангельская. 


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы да серады, 30 ліпеня. 





Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ