Дыскусія "Літаратура ў выгнанні" ў Стакгольме

05.12.2025 17:30 - 18:30 Goethe-Institut Sverige (Bryggargatan 12A) Бясплатна

У пятніцу, 5 снежня, у Стакгольме адбудзецца Дыскусія "Літаратура ў выгнанні. Выдаўцы ўздымаюць галасы з Беларусі".


Удзел бяруць заснавальнік выдавецтва "hochroth Minsk" Дзмітрый Строцаў і дырэктарка выдавецтва "Пфляўмбаўм" Нерынга Левансевічутэ.

Якая сітуацыя сёння ў беларускай літаратуры пры аўтарытарным рэжыме Лукашэнкі?

З якімі праблемамі сутыкаюцца незалежныя беларускія выдаўцы ў выгнанні?

У панэльнай дыскусіі Дзмітрый Строцаў і Нерынга Левансевічутэ распавядуць пра тое, як яны, як выдаўцы ў выгнанні, будуюць свой бізнес, сеткі і чытацкую аўдыторыю.

Мадэратар - Мікаэль Нідал, шведскі выдавец і перакладчык.

Мова - руская з перакладам на ангельскую.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ