КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» кааліцыю друкаваных выдавецтваў

Рашэннем КДБ ад 3 сакавіка эктрэмісцкім фарміраваннем прызнана «Кааліцыя друкаваных выдавецтваў, а менавіта «Фонд Kamunikat.org», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Skryn

Як датычныя да фарміравання згадваюцца Зміцер Колас, Вацлаў Багдановіч, Алесь Яўдаха (яны знаходзяцца ў Беларусі), а таксама Яраслаў Іванюк, Ігар Логвінаў і Андрэй Янушкевіч (знаходзяцца за мяжой). 

Напрыканцы лютага ў Мінску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў. Паводле інфармацыі «Вясны», агулам было затрымана як мінімум 10 чалавек — частку з іх адправілі на «суткі».

Таксама «Вясна» адзначае, што частка з затрыманых дагэтуль знаходзіцца за кратамі.
Нагадаем, некалькі тыдняў таму, экстрэмісцкім фарміраваннем было абвешчана беларускае выдавецтва з Кракава «Gutenberg Publisher». Сузаснавальніца і шэф-рэдактарка выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева ў інтэрв’ю «Будзьма беларусамі!» адзначыла, што рашэнне ўладаў, безумоўна, балюча ўдарыла па справе, але гэта «яшчэ раз падкрэслівае каштоўнасць беларускай кнігі, яе важнасць, значнасць, эфектыўнасць у гуманістычным спосабе бачання свету, у тым, які свет мы будуем або хочам будаваць. І відаць, гэта вялікая сіла».