Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”

21.01.2021 19:00 - 20:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) 8 руб.

21 студзеня 2021 года ў 19.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”, падрыхтаванае сумесна з Літаратурным тэатрам “Слова” пад кіраўніцтвам Зінаіды Феакціставай-Каладзяжнай.

У 2021 годзе спаўняецца 130-год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, які, пражыўшы ўсяго 25 гадоў, пакінуў нам багатую паэтычную спадчыну. У сваёй кнізе эсэ “Мой трыглаў” літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша ў адзін рад заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры поруч з Янкам Купалам і Якубам Коласам ставіць імя Максіма Багдановіча.

Сёння творы М. Багдановіча набываюць новае, надзвычай актуальнае гучанне. У выкананні ўладальніцы медаля Францыска Скарыны, майстра мастацкага слова Зінаіды Феакціставай-Каладзяжнай і спецыяльнага прызёра фестывалю “Неўскія купалы”, аўтара і выканаўцы Алены Маслоўскай прагучаць творы Максіма Багдановіча, а таксама паэтычныя і музычныя рэфлексіі Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Алега Лойкі, Яўгена Глебава, Ігара Паліводы, Уладзіміра Мулявіна. Падчас мерапрыемства артысты выканаюць жанравыя беларускія народныя песні (матуліны песні).

Дата правядзення: 21.01.2021 г.

Кошт уваходнай платы: 8,00 руб.

Білеты можна набыць у касе музея.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

        (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Тэл. для даведак і заказ квіткоў: (017) 395-44-47; +375(44) 707-10-76 (А1)


Вам можа быць цікава

Анлайн-канцэрт J: Морс

28.05.2026 (20:00 - 22:00) (Анлайн)

Арт-кірмаш у Мінску

30.05.2026 12:00 - 31.05.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Традыцыйныя танцы з капэлай Котра ў Варшаве

30.05.2026 (20:00 - 22:00) Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ