Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 - 02.08.2026 16:00 - 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4) Бясплатнае
У суботу, 27 чэрвеня, у музейным комплексе «Заслаўе» адкрываецца выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі».

У цэнтры ўвагі — вобраз кветкі ў вазоне, які ў беларускай традыцыі называлі цацкай.

Назва выставы — цытата з дыялектычнага слоўніка Т. Янкоўскай. На Гомельшчыне, у Лоеўскім раёне, казалі: «Што такое цацкі? — Дак етаж цветы, што у вазонах» (в. Бывалькі Лоеўскага раёна). Тэхніка цацкавання — упрыгожвання ручнікоў, куфроў і інш. кветкамі, — найбольш улюбёная майстрамі цягам стагоддзяў.

На выставе вы ўбачыце, як старажытны сюжэт трансфармуецца ў сучасных працах.

Побач з рарытэтамі з фондаў — кафляй, набіўнымі дыванамі, батлейкай, іконамі, багатай калекцыяй жаночай вопраткі і фартухоў, упрыгожаных кветкамі, а таксама традыцыйнымі ручнікамі — паўстаюць творы сённяшніх аўтараў.

Гэта і digital-станцыя Валерыі Селівонец, і тактыльная кафля Ксеніі Сямашка, і калекцыя талерак Вольгі Жарнасек, створаная паводле матываў заслаўскіх маляванак, і драўляныя вырабы Ірыны Бельскай. Асобнае месца займаюць карціны самародкаў — Ніканора Зосіка і ананімных аўтараў.

Аўтаркі — Валерыя Селівонец і Ірына Бельская — будуць прысутнічаць на адкрыцці!

Уваход на вернісаж — вольны.

Выстава працуе да 2 жніўня.



Вам можа быць цікава

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

27.06.2026 11:00 - 28.06.2026 16:00 парк Мазурына (вул. Мазурынская, 1)

Купалле ў Вашынгтоне

27.06.2026 (17:00 - 20:00) Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ