Літаратурная імпрэза “DEAD POETS NIGHT. VOL.1 KAFKA”

15.11.2018 18:00 - 18:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 2,5 р.

15 лістапада 2018 года а 18.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурная імпрэза да 135-годдзя Франца Кафкі  “DEAD POETS NIGHT. VOL.1 KAFKA”.

Франц Кафка – вядомы нямецкамоўны пісьменнік, які амаль нідзе не друкаваўся пры жыцці. У сваім тэстаменце ён наказаў сябру Максу Броду знішчыць усю сваю літаратурную спадчыну, але Макс Брод гэтага не зрабіў, дзякуючы чаму Франц Кафка стаў адным з самых уплывовых і знаных літаратараў свету.

Абсурднасць і марнасць чалавечага існавання, трывога і страх перад Быццём сталі істотнымі складнікамі творчага стылю пісьменніка. Чытаць яго творы няпроста, але менавіта праз гэтую складанасць раскрываецца сапраўдны сэнс жыцця. У мастацкім свеце твораў Франца Кафкі чалавек асуджаны не няпэўным законам, а ўласным сорамам. Непераўзыдзены майстра і валадар царства нямецкай мовы стварыў цэлы сусвет, які адкрыты для кожнага, хто прагне спазнання і пошуку.

На літаратурнай імпрэзе цыклу “DEAD POETS NIGHT” наведвальнікаў чакаюць героі Франца Кафкі, перфоманс і нечаканасці, лекцыя па творчасці нямецкага класіка, санаты Бетховена для віяланчэлі.

Шчыра запрашаем!

Уваход – 2,5 р.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Фестываль водных ліхтарыкаў у Гродне

04.09.2026 (21:00 - 23:00) парк Жылібера (Швайцарская даліна)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ