Літаратурная імпрэза «Галасы з ніадкуль» у Берліне

27.01.2024 20:00 - 22:00 MiCT Roof (Brunnenstraße 9) Бясплатнае
 

У суботу, 27 студзеня, у Берліне адбудзецца літаратурная імпрэза «Галасы з ніадкуль».




Дата: 27 студзеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: MiCT Roof, Brunnenstraße 9, Берлін


 Галасы берлінскіх і менскіх аўтараў пракладуць сабе шлях скрозь гучную і штучную рэальнасць. Словы змесцяць боль і страх, смех і вецер, шэпт і крыкі.


У праграме — выступы Дзмітрыя Строцава, Марыны Хобель, Светы Бень, Змітра Вішнёва, Яўгена Лосіка.


Таксама абяцаюць перформанс гурта EG (Exorcistic Total Kunstwerk) і Міхаіла Шлайхера

А яшчэ вас чакае прэзентацыя кнігі Аксаны Данільчык «Час знешняй адсутнасці», якая выйшла у лонданскім выдавецтве «Скарына Прэс». 


Мадэратарка — Яраслава Ананка.



 Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

BirdRace-2026 надыходзіць!

05.09.2026 (06:00 - 18:00) (уся Беларусь)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ