Літаратурная сустрэча анлайн: Польская паэзія сёння

09.06.2020 17:00 - 18:00 Старонка Польскага Інстытута ў Мінску Прагляд вольны

Падчас сёмай сустрэчы Андрэй Хадановіч прачытае лекцыю пра сучасную польскую паэзію; раскажа пра розныя пакаленні і стылістыкі, самыя знакавыя паэтычныя кнігі, найбольш уплывовыя ў Польшчы фестывалі і ўзнагароды, выдавецтвы і перыядычныя выданні, што падтрымліваюць сённяшніх паэтаў і паэтак. Ён прадставіць некалькі постацяў самых знакамітых жывых польскіх лірыкаў, пачытае іх вершы ў арыгінале і ў перакладзе, пакажа іх зборнікі ды іншыя публікацыі, якія выходзілі ў апошнія гады па-беларуску.

На лекцыі прагучаць вершы Рышарда Крыніцкага, Эвы Ліпскай, Богдана Задуры, Пятра Мітцнэра, Лешка Энгелькінга, Эўгеньюша Ткачышына-Дыцкага, Дароты Коман, Марціна Сэндэцкага, Войцеха Бановіча, Яцака Гутарава, Томаша Ружыцкага, Юліі Фядорчук, Юстыны Баргельскай, Тадэвуша Дамброўскага, Ілоны Віткоўскай у перакладах Андрэя Хадановіча ды іншых беларускіх паэтаў-перакладчыкаў.

Сустракаемся ў прамым эфіры традыцыйна ў аўторак - 9 чэрвеня а 17-ай
— у Польскі інстытут у Мінску / Instytut Polski w Mińsku.


Вам можа быць цікава

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ