Літаратурная сустрэча «Нежаночы твар кахання: паэзія Насты Кудасавай» у Мінску

19.02.2022 16:00 - 18:00 бізнэс-цэнтр «Тэрмінал» (вул. В. Харужай, 25 к. 3) Бясплатнае

Клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на літаратурную сустрэчу, прысвечаную творчасці паэткі Насты Кудасавай.



Дата: 19 лютага

Час: 16.00

Месца: бізнэс-цэнтр «Тэрмінал», вул. В. Харужай, 25 к. 3, Мінск

Сустрэча засяроджана на творчай постаці Насты Кудасавай — беларускай паэткі пакалення 2000-х, якая здолела ўзбагаціць беларускамоўную інтымную лірыку інтанацыяй эмацыйнага надрыва, пачуццëм самастаяння над безданню адчаю, у якіх пазнаюцца і матывы рускай літаратуры Срэбнага веку.

Разам з вядоўцай Аленай Лепішавай, кандыдатам філалагічных навук, літаратуразнаўцай і пісьменніцай, удзельнікі сустрэчы паспрабуюць вызначыць унёсак Насты Кудасавай у «жаночую паэзію», стварыць уяўленне аб яе творчым станаўленні, а таксама вызначыць узаемасувязі з нацыянальнай і рускай літаратурнымі традыцыямі.

Да абмеркавання прапануюцца вершы з паэтычнага зборніка «Маё невымаўля» (Кнігазбор, 2016), прызнанага «Кнігай году», а таксама іншыя творы, добра вядомыя ў Беларусі і за мяжой, перакладзеныя на многія і многія мовы.


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Мясніковай «Доўгая ноч» у Празе

24.04.2025 19:00 - 15.05.2025 22:00 кватэрная галерэя «Vítězná 15» (Vítězná 419/15)

Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 (18:30 - 20:30) кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad)

Саша Філіпенка ў Берліне

26.05.2025 (19:00 - 21:00) Das Werkhaus (Oranienburger Str. 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ