Літаратурная вечарына “Я кнігу маю…”

25.06.2013 19:00 - 21:00 Музей М. Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

Літаратурны музей М.Багдановіча і выдавецтва “Логвінаў” запрашае на вечарыну “Я кнігу маю…” (25-га чэрвеня а 19-й гадзіне)

Гэтым разам будзем знаёміцца з цяжкой, але пачэснай справай кнігавыдання. Сягнём у мінулае, каб зазірнуць у друкарню пана Марціна Кухты, дзе 100 гадоў таму рыхтаваўся да друку “Вянок” Максіма Багдановіча, а потым вернемся ў часы цяперашнія, дзе на ніве беларускай літаратуры шчыруе выдавецтва “Логвінаў”.

Пад час вечарыны ў вас будзе магчымасць даведацца: хто запальвае літаратурныя “зоркі” і каму гэта патрэбна; гісторыю друкарні Марціна Кухты і яе гаспадара; чым жыве сёння выдавецтва “Логвінаў”; з якімі пачуццямі аўтары сустракаюць сваю першую кнігу…

У вечарыне прымуць удзел:

Павел Касцюкевіч – супрацоўнік выдавецтва “Логвінаў”, празаік, перакладчык.
Кірыл Дубоўскі – празаік.
Анка Упала – празаік, паэт.
Кацярына Зыкава – паэт.
Ната Пушкарова – бард.

Уваход вольны.

Наш адрас: г. Мінск, вул. Багдановіча, 7а
Куратар праекта − Міхал Бараноўскі, 8 (017) 200 62 13, 8 (029) 850 73 27

* Мерапрыемства адбудзецца ў рамках цыкла вечарын “Ведай нашых!”, прысвечаных выбітным дзеячам беларускай культуры мінулага і сучаснасці.

** па заканчэнні адбудзецца аўтограф-сесія.


Вам можа быць цікава

Выстава Галіны Лазарчык і Вадзіма Сея на Кіпры

11.05.2025 18:00 - 25.05.2025 19:00 Aphrodite-Amathusia Cultural Center (Agios Tychon 4532)

Канцэрт хору «Гук Цішы» ў Варшаве

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Kościół pw. Dzieciątka Jezus (Stefana Czarnieckiego 15)

«Красная зелень» у Варшаве

20.05.2025 (19:30 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska, 5)

Анастасія Рыдлеўская ў Познані

22.05.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ