Літаратурная вечарына “Рыгор Семашкевіч. Не наракаю на цябе, мой лёс…”

20.04.2017 17:00 - 17:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7 а) Уваход вольны

20 красавіка 2017 года ў 17.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Рыгор Семашкевіч. Не наракаю на цябе, мой лёс…”, прымеркаванае да прэзентацыі новага тома кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор” – аднатомніка выбраных твораў Рыгора СЕМАШКЕВІЧА.

«Недзе на Свірскім возеры
Дзікія гусі крычаць.
Скора ўжо, скора возьмецца
Неба іх калыхаць.

Толькі трыццаць семь гадоў пакрычалі тыя гусі Рыгору. Толькі трыццаць семь гадоў пацешыла яго неба… Няўжо і праўда, што “тых, з кім дзеліцца неба сакрэтам, маладых забірае зямля”?» – так напісаў пра свайго сябра Алесь Жук у прадмове да гэтага выдання.
За спінай Рыгора Міхайлавіча філалагічны факультэт БДУ, праца ў школе, аспірантура, абарона кандыдацкай дысертацыі, выкладчыцкая дзейнасць, студэнты… і творчасць: вершы, аповесці, літаратурныя артыкулы. Усё гэта ў жыцці аднаго чалавека, якому было наканавана пражыць толькі трыццаць сем гадоў… Паэт, празаік, літаратуразнавец, крытык. Душа паэта ўжо даўно летае ў нябёсах, а паэтычныя радкі гучаць побач з намі…

У рамках мерапрыемства будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і асабістага архіва сям’і Семашкевічаў.

Сярод шаноўных гасцей сястра Рыгора Міхайлавіча Таццяна Станевіч і яго жонка Наталля Семашкевіч, а таксама блізкія знаёмыя, сябры-пісьменнікі Міхась Казлоўскі, Кастусь Цвірка, Генрых Далідовіч, Ала Сямёнава і інш.

Усіх аматараў і прыхільнікаў творчасці Рыгора Семашкевіча запрашаем у Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7 а).

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

ALEXI KUTUZOV aka I.F.U. і KORNEJ у Гданьску

28.08.2026 (18:00 - 21:00) Expressja (al. Generała Józefa Hallera 267)

Лабараторыя пра Канстытуцыю ў Варшаве

29.08.2026 (09:30 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ