Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу «КП — 2021»

21.12.2021 10:00 - 10:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7 а) Бясплатнае

У красавіку 2021 года адзначыў 40-гадовы юбілей Літаратурны музей Максіма Багдановіча, а неўзабаве, 9 снежня, уся краіна будзе адзначаць 130-годдзе з дня нараджэння самога Максіма Багдановіча. У межах святкавання ў музеі паэта адкрыта часовая экспазіцыя «КП — 2021». На выставе будуць прадстаўлены прадметы, якімі папоўнілася фондавая калекцыя за гэты юбілейны год.


Дата: да 21-га снежня.

Час: з 10.00 да 19.00, выходны — панядзелак.

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, г. Мінск.

Кошт: 2 руб. — дарослыя, 1 руб. — навучэнцы, студэнты.

Пошукавая кампанія па выяўленню матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча і яго акружэння, вялася і самімі супрацоўнікамі, і аматарамі творчасці паэта. 

Наведвальнікі часовай экспазіцыі «КП — 2021» змогуць аднымі з першых убачыць адметныя экспанаты, якіх яшчэ год назад не было ў фондавай калекцыі. 

Сярод скарбаў — паштоўкі пачатку ХХ ст., фатаздымкі з першай экскурсіі па музейнай экспазіцыі, часопіс «Научное обозрение» за 1894 г., дзе ўпершыню былі надрукаваныя раздзелы з этнаграфічнага нарыса А. Я. Багдановіча «Пережитки в миросозерцании белорусов», часопіс «Сатирикон» за 1912 г. з вершам М. Багдановіча «Городская любовь».


Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

Выстава «Зорная восень» у Магілёве

05.09.2025 17:00 - 21.09.2025 19:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

07.09.2025 14:00 - 27.09.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ