Спектакль "Animal Tales" у Познані

25.10.2025 18:00 - 21:00 Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21) 30 злотых

У наступную суботу, 25 кастрычніка, тэатр "Эмігрант" грае ў Бараку Культуры спектакль "Animal Tales".



Спектакль пастаўлены паводле п'есы амерыканскага драматурга Дона Нігра, якая ў інтэрпрэтацыі тэатральнай трупы "Эмігрант" становіцца экзістэнцыйным кабарэ. 

Гэта гісторыя пра ўнутраныя дылемы цыркавых жывёл, не так далёкія ад чалавечых маральных дылем.

❓ Хто яны? Вандроўная трупа артыстаў ці згубленыя душы, якія спрабуюць сагрэцца ля агульнага вогнішча ў задняй частцы цырка? 
❓ Цырк, які яны нясуць з сабой - як цяжар ці дом? Як ілюзію ці праўду? 
❓ Артысты з жывёльнымі інстынктамі ці жывёлы з чалавечымі грахамі?

У ролях - Алена Варакса, Анастасія Радкоўская, Юлія Касцючык, Людміла Ерамейчук, Наталля Ахтырская, Любоў Сыдарава, Кінга Сяліцкая, Марыэта Захаран.

Рэжысёрка - Вольга Грыгораш.

Асістэнтка рэжысёркі - Алена Варакса.

Пераклады: Ірына Лапо – польская мова, Ігар Ладэнка – украінская, Алена Варакса – беларуская, Віктар Вебер – расейская.

Квіткі коштам 30 злотых бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Паказ фільма "Пад шэрым небам" у Варшаве

15.11.2025 (17:00 - 19:00) Kino Kultura (Krakowskie Przedmieście)

Palina ў Гданьску

19.11.2025 (19:00 - 20:00) Drizzly Grizzly (Elektryków 1)

Света Бень і Галя Чыкіс у Вене

27.11.2025 (20:00 - 21:00) Fanialive (U-Bahn Bogen Gürtellinie 22-23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ