Live падкаст Максіма Жбанкова «Менск, горад мінус. Хронікі стыхійнага урбаніста».

11.02.2017 19:00 - 21:00 Кавярня "Ўтопія 60" (вул. Леніна, 9) Бясплатнае

Праект Beat Café. Live падкаст Максіма Жбанкова «Менск, горад мінус. Хронікі стыхійнага урбаніста».

Вечаровае радыё ручной зборкі. Аўтарскія тэксты пад нефарматны плэйліст. Мысленне ўголас напалам з любімай музыкай аўтара.

Калі ты гарадскі, гэта пра цябе. Калі не – тым больш. Бо горад пачынае рабіць цябе задоўга да таго, як ты здолееш яго падправіць. Гарадское – правілы чужога, логіка любові і нянавісці, серыял з жыцця бетону, асфальту і разумных стварэнняў з абмежаваным тэрмінам прыдатнасці. Аўтар звядзе рахункі з роднай сталіцай і растлумачыць, як тут жыць.

Кавярня “Ўтопія 60” вул. Леніна, 9. Пачатак а 19.00. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

«Belarus Outside Sound System: Echoes of Chornobyl» у Варшаве

24.04.2026 23:30 - 25.04.2026 05:00 Klub Mechanik (ul. Narbutta 8)

Сяржук Доўгушаў у Цюрыху

26.04.2026 (16:30 - 18:30) Punto de encuentro (Josefstrasse 102 (1. Stock))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ