Лятучы прэзентуе сваю новую праграму на 2014-2015 г.г.

09.09.2014 18:30 - 21:00 Прастора ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58/к.6) Бясплатнае

Лятучы запрашае на адкрыццё ўніверсітэцкага году і прэзентацыю Праграмы на 2014-2015 г.г.

9 верасня а 18.30,

прастора ЦЭХ

Якімі межамі мы задаем і вызначаем сучаснасць? З дапамогай якіх сродкаў рэалізуем сябе ў ёй? На якой мове разумеем, тлумачым і вызнаем? Без адказу на гэтыя пытанні немагчыма распачаць працу Ўніверсітэта.

9 верасня 2014 г. Лятучы абвяшчае пра пачатак новага ўніверсітэцкага году і запрашае да ўдзелу ўсіх зацікаўленых справай Універсітэта і мыслення разам, каб зарыентавацца ў прасторы і часе, у актуальных пытаннях і магчымасцях адказаў на іх – у тым, ЯК, ДЗЕ, З КІМ і ЯКІМ ЧЫНАМ суаднесці сябе, час і грамадства.

У межах імпрэзы Лятучага вы будзеце мець магчымасць пачуць уяўленні, развагі і пытанні, з якімі распачынаюць працу ў новым годзе чальцы калегіума Лятучага, абмеркаваць планы і магчымасці рэалізацыі сябе і сваіх інтэлектуальных памкненняў, бліжэй пазнаёміцца з выкладчыкамі і саўдзельнікамі ў будучай працы.

Традыцыйна на сустрэчы можна будзе даведацца пра новую Праграму на 2014-2015 г.г. Арганізатары прадугледжваюць і нефармальную частку – мажлівасць непасрэднага сумоўя за кавай-гарбатай у асяроддзі лектараў курсаў і публічных лекцый, вядучых школ і семінараў, арганізатараў універсітэцкіх пляцовак.

Імпрэза з нагоды пачатку ўніверсітэцкага году ў Лятучым “Універсітэт і сучаснасць” адбудзецца 9 верасня а 18.30 у прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58/к.6, праход праз вул. П. Броўкі) . Уваход вольны!

Каардынатар: Галіноўская Юлія: +375297422040; flyuniby@gmail.com


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Майстар-класы ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ