Лявон Вольскі – альбом «Псіхасаматыка» ў Вільні

03.12.2016 19:00 - 20:00 клуб LOFTAS (Вільня, вул. Svitrigailos, 29) 65 - 110 рублёў

3 снежня ў абноўленым клубе LOFTAS адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Лявона Вольскага, які атрымаў назву «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы для наведвання канцэрта.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 2 да 4 снежня ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба да 24 лістапада ўключна ў амбасадзе Літоўскай рэспублікі ў Мінску (бясплатна) ці візавых цэнтрах па месцы жыхарства (8 гарадоў Беларусі, паслуга каштуе 20 еўра). Парадак разгляду візавых хадатайніцтваў спрошчаны, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Рэкамендуем рэгістравацца на падачу дакументаў ДА набыцця квіткоў. Пакрокавая інструкцыя тут.

Квіткі: 65 рублёў (танцпол), 77 рублёў (балкон, стаячы), 110 рублёў (месца за столікам + дыск з аўтографам).

Продаж квіткоў без камісіі: офіс ЧУП «Пламбір ТВ», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная 11а, каб.32.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах  «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Адрас пляцоўкі: Вільня, вул. Svitrigailos, 29.

Пачатак мерапрыемства: уваход з 19.00, пачатак з 20.00 (час літоўскі).

Інфалінія ў Беларусі: (025) 526 84 14, (025) 754 92 35, (029) 622 57 20.


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ