Лекцыя Аляксея Ластоўскага “Беларуская гістарычная памяць: досвед сацыялагічных даследаванняў” у Віцебску

21.12.2013 14:00 - 17:00 вялікая заля Музею “ВЦСМ” (вул. Белабародава, 5) Бясплатнае

 

Напрыканцы году жаданне азірнуцца, вярнуцца ў сваю, хаця б недалёкую, мінуўшчыну, уласціва многім. Лятучы Ўніверсітэт у Віцебску разам з чарговым лектарам цыклу “Гораду і Свету” Аляксеем Ластоўскім запрашаюць слухачоў да асэнсавання гісторыі і памяці пра яе. Тэма ягонай лекцыі – “Беларуская гістарычная памяць: досвед сацыялагічных даследаванняў”.

Актуальная ў нашы дні праблематыка памяці і ідэнтычнасці выклікае шэраг дыскусій. На беларускай глебе яна мае асаблівы каларытны вобраз. Які ён – выяўлены метадамі сацыялогіі? Пра гэта і не толькі паразмаўляем са спадаром Ластоўскім. Тым больш, што ён ужо абяцае раскрыць пэўную колькасць пытанняў:

Як уяўляюць гісторыю сваёй краіны жыхары Беларусі?

У якой ступені захаваліся вобразы мінулага, сфармаваныя ў савецкія часы?

Наколькі трывалая тэндэнцыя нацыяналізацыя гістарычнай памяці?

Мяркуем, гэта толькі пачатак працяглага спісу. Усе прысутныя змогуць далучыць да яго свае пытанні і адказы, паразважаць, абмеркаваць і адчуць уласную прыналежнасць да той прасторы мыслення, якая верыць, думае, стварае Беларусь.

  Публічная лекцыя Аляксея Ластоўскага “Беларуская гістарычная памяць: досвед сацыялагічных даследаванняў” адбудзецца 21 снежня па адрасе: г. Віцебск, вул. Белабародава, 5, вялікая заля Музею “ВЦСМ”. Пачатак а 14.00.

Уваход вольны!

 

Больш падрабязна пра Лятучы ўніверсітэт і цыкл “Гораду і Свету”:

http://fly- uni.org/urbi-et-orbi


Вам можа быць цікава

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

22.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ