Лекцыя “Аўтар пакрадзены. Як пазначаць творы ў сеціве”

24.02.2015 18:30 - 21:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

24 лютага (аўторак) Беларускі калегіюм запрашае ў кнігарню “ЛогвінаЎ” (пр.Незалежнасьці, 37А) на лекцыю “Пазначаем творы ў сеціве”. Чытае ідэйны натхняльнік Пірацкага руху, каардынатар праекта “Фаланстэр”, выпускнік БК  Міхаіл ВолчакПачатак а 18.30.

Трохі пра лекцыю. З развіццём сеціва аўтарства стала масавай з’явай. Ці магчымае ўзаемадзеянне ў гэтай плыні кантэнту паміж аўтарамі і чытачамі (гледачамі, слухачамі)? Калі варта выкарыстоўваць абазначэнне аўтарства? Што такое свабоднае ліцэнзаванне і канвенцыйныя пазнакі? Як пазначаць аўтарства змененага твору? Навошта ўвогуле пазначаць твор у сеціве?  Лектар раскрые практычныя бакі пазначэння аўтарства, а таксама распавядзе пра сучасныя інструменты паляпшэння камунікацыі паміж аўтарам і спажыўцом яго (яе) творчасці.Лекцыя будзе карыснай аўтарам, журналістам, навукоўцам, а таксама даследчыкам сеціўнай культуры і супольнасцяў.


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Юрый Міроненка» ў Мінску

03.06.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД) (Крапоткіна, 44)

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ