Лекцыя «Біяэтыка і адрозненне паміж фактамі і каштоўнасцямі»

16.12.2015 19:00 - 21:00 Лофт Праект «БАЛКІ» (вул. Чапаева, д. 3, блок 202, 2-гі паверх) Бясплатнае

16 снежня (серада) у межах праекта «Еўрапейскае кафэ адкрытая прастора Еўропы» адбудзецца публічная лекцыя Вілюса Дрансейкі

«Біяэтыка і адрозненне паміж фактамі і каштоўнасцямі»

У межах біяэтыкі як прыкладной навуковай дысцыпліны філосафы канцэнтруюць увагу на нарматыўным аналізе канкрэтных сітуацый, якія сустракаюцца ў медыцыне і біямедыцынскіх даследаваннях, такіх як размеркаванне абмежаваных рэсурсаў, прыватнасць і канфідэнцыйнасць інфармацыі, сацыяльныя вынікі новых медыцынскіх тэхналогій, аспекты пачатку і канца жыцця. Цесная сувязь паміж нарматыўнай тэорыяй і фактычнай дакладнасцю аналізу канкрэтных сітуацый праблематызуе сабой тое, што ў філасофіі прынята лічыць відавочным, – існаванне непераадольнай прорвы паміж тым, як «ёсць», і тым, як «павінна быць», паміж фактамі і каштоўнасцямі.

У гэтай лекцыі я прапаную абмеркаваць ролю і ўзаемазалежнасць паміж нарматыўнымі і эмпірычнымі перадумовамі развіцця біяэтыкі, у прыватнасці тое, як практычныя аспекты ўплываюць на прымяненне нарматыўных прынцыпаў у жыцці і абмяжоўваюць развіццё тэорыі.

picПра лектара:

Вілюс Дрансейка (Vilius Dranseika) – дактарант, выкладчык факультэта логікі і гісторыі філасофіі Віленскага ўніверсітэта, навуковы супрацоўнік факультэта філасофіі і біяэтыкі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Аўтар шэрагу публікацый па пытаннях этыкі медыцынскіх даследаванняў.

Мова лекцыі: руская.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Таямніца чорнага квадрата» ў Гродне

18.06.2026 17:00 - 07.07.2026 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Купалле ў Фларэнцыі

11.07.2026 (16:00 - 22:00) Dimora di Carduccio (Viuzzo del Pozzetto, 3)

Дзіма Нарышкін у Гданьску

12.07.2026 (19:00 - 21:00) Bar 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ