Мінскі кінатэатр запускае «Сакрэтныя сеансы»

Уявіце, што больш не трэба пакутліва доўга вызначацца з выбарам фільма і перажываць спадабацца ён вам ці не. Кінатэатр «Цэнтральны» запускае новы праект — «Сакрэтны сеанс», які пакіне праблемы выбару кіно на вечар у мінулым.

«Sakretny sieans»

Як гэта працуе?

  • арганізатары выбіраюць фільмы, правераныя часам і глядацкімі ацэнкамі;
  • кожны месяц арганізатары будуць вызначаць тэму «Сакрэтнага сеанса» і паказваць фільм, які будзе ідэальна яе адлюстроўваць;
  • гледачы не даведаюцца які будзе дэманстравацца фільм, пакуль у зале не пагасне святло;
  • усё, што будзе вядома гледачам аб маючым адбыцца паказе — гэта агульная тэма (жанр, стыль);
  • у рэпертуары фільм будзе паказаны як «Сакрэтны сеанс».

«Вядома, мы не можам пакінуць у баку самых актыўных гледачоў, таму хутка ў вас з’явіцца магчымасць праверыць вашу інтуіцыю, адгадаць маючы адбыцца «сакрэтны фільм» і атрымаць невялікія падарункі ад кінатэатра. Сачыце за абнаўленні ў нашым профілі», — распавялі ў сацсетках кінатэатра.