Лекцыя «Дзівосны Новы Чалавек»: этыка ўдасканалення чалавека

25.02.2016 19:00 - 21:00 ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16) Бясплатнае

25 лютага (чацвер) у межах праекта «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» адбудзецца публічная лекцыя Ёанны Ружыньскай

«Дзівосны Новы Чалавек»: этыка ўдасканалення чалавека

Біямедыцынская рэвалюцыя адчыніла дзверы да ўдасканалення фізічных і разумовых магчымасцяў чалавека, падаўжаючы нашае жыццё і быццам бы нават паляпшаючы нашыя «маральныя якасці». Хоць чалавек заўсёды марыў пра лепшае, больш доўгае і шчаслівае жыццё, ідэя біямедыцынскага ўдасканалення чалавецтва падымае мноства этычных і грамадскіх праблем. Да гэтай ідэі паставіліся крытычна, калі не варожа, мноства выдатных філосафаў і інтэлектуалаў (Леон Кас, Юрген Хабэрмас, Майкл Дж. Сандэл, Фрэнсіс Фукуяма). У гэтай лекцыі я стаўлю перад сабой задачу крытычна прааналізаваць самыя папулярныя аргументы супраць выкарыстання біямедыцынскіх тэхналогій для паляпшэння фізічных, разумовых і маральных здольнасцяў чалавека.

Пасля лекцыі адбудзецца дыскусія. Мадэратары – Ганна Селязнёва и Вольга Шпарага.

Увага! Для ўсіх тых, хто не зможа прыйсці на лекцыю арганізавана онлайн трансляцыя. Яе можна будзе паглядзець на галоўнай старонцы сайта праекта «Еўрапейскае кафэ»: www.eurocafe.by

JR 2-2Пра лектара:

Ёанна Ружыньска (Joanna Różyńska), PhD – дацэнт Інстытута філасофіі Варшаўскага ўніверсітэта і навуковая супрацоўніца Цэнтра біяэтыкі і біязаканадаўства пры гэтым інстытуце. Старэйшая выкладчыца праграмы сертыфікацыі па даследчай этыцы (Advanced Certificate Program for Research Ethics), якая фінансуецца Міжнародным цэнтрам Фогарці. Атрымала навуковыя ступені па юрыспрудэнцыі, сацыялогіі, філасофіі, біяэтыцы. Чалец Камітэта біяэтыкі пры Акадэміі навук Польшчы і кіраўніца польскага аддзялення кафедры біяэтыкі ЮНЕСКА пры ўніверсітэце Хайфы.

Мова лекцыі: польская з перакладам на рускую.

Уваход вольны!
Мерапрыемства ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава Паўла Камарца «Іншае жыццё дрэва» ў Гродне

17.04.2025 16:00 - 12.05.2025 19:00 Цэнтр раместваў «Спадчына» (вул. Рэйманта, 12)

Канцэрт «Мова» ў Гомелі

12.05.2025 (18:30 - 20:30) Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Ланге, 17)

Саша Філіпенка ва Уроцлаве

21.05.2025 (18:30 - 20:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ