Лекцыя “Футурызм Язэпа Драздовіча. Зямныя і нябесныя шляхі мастака”

07.10.2018 16:00 - 16:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 8 руб.

7 кастрычніка. Футурызм Язэпа Драздовіча. Зямныя і нябесныя шляхі мастака

Чытае Надзея Усава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік НММ РБ


 

Язэп Драздовіч – мастак, пісьменнік, этнограф, скульптар, хірамант, археолаг, астраном-аматар. Значная фігура для беларускай культуры ХХ стагоддзя. Самабытны чалавек, чыё жыццё прайшло ў зямных і нябесных пошуках.

Творчасць Язэпа Драздовіча – гэта свайго роду балансаванне паміж прафесійным і інсітным, наіўным мастацтвам. Падобнага роду «сумежныя» феномены часам могуць бянтэжыць, ставіць у тупік, бо не ўпісваюцца ні ў якія сістэмы каардынатаў. Але менавіта гэтая адмысловая харызматычнасць прыцягвае і зачароўвае.

Лекцыі праводзяцца ў прасторы выставы «Сусвет Язэпа Драздовіча»

Па нядзелях а 16-й гадзіне

07.10.2018 – 04.11.2018

Уваход на адну лекцыю па білеце ў музей.

8 руб. для дарослых; 4 руб. для навучэнцаў школ і ўніверсітэтаў.

Абанемент на наведванне ўсіх пяці лекцый ужо ў касе музея!

Кошт: 24 руб. для дарослых; 12 руб. для навучэнцаў школ і ўніверсітэтаў.

Тэлефон для даведак: +375(17) 327-71-63

Пяць лекцый пра «Сусвет Язэпа Драздовіча»


Вам можа быць цікава

Ноч музеяў у Магілёве

15.05.2026 (18:00 - 23:00) абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Кніжны клуб з тоні лашдэн у Варшаве

16.05.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

Аляксандр Баль у Вісбадэне

19.05.2026 (19:30 - 21:30) Kulturstätte Monta (Schulberg 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ