У музеі беларускай маляванкі ў Заслаўі пачала працу выстава строяў, створаных па матывах маляваных дываноў, «МАЛЯВАНКА. 2.0».
Гэтая выстава — своеасаблівы маніфест: кожны чалавек здольны ператварыць сваё жыццё і навакольны свет у непаўторны арт-аб’ект.
Праект нарадзіўся дзякуючы сінэргіі некалькіх натхнёных ідэяй людзей: мастачкі Ірыны Князевай і прадстаўнікоў «Real Age Studio», якая аб’ядноўвае мадэляў элегантнага ўзросту — тых, каму за 50, 60 і, нават, за 70 гадоў.
Спадарыня Ірына кіравала працэсам: паказвала, як наносіць фон, дадаваць аб’ём і ствараць характэрнае акаймленне (бардзюр).
Самі малюнкі на сваіх строях удзельнікі наносілі пераважна самастойна. Для многіх з іх, ніколі не трымаўшых пэндзля, гэта быў сапраўдны выклік.
Увесь праект ад ідэі да першага дэфіле заняў усяго два месяцы, што самі ўдзельнікі называюць рэкордам, вартым Гінэса.
Працэс быў некамерцыйны: гэта хэнд-мэйд, які немагчыма тыражыраваць, і кожны строй існуе ў адзіным экзэмпляры.
Уся калекцыя — у ёй ёсць, дарэчы, і мужчынскі камплект, — глыбока індывідуальная. Усе ўдзельнікі папярэдне пабывалі на экскурсіі ў Музеі беларускай маляванкі, каб прасякнуцца атмасферай і выбраць той сюжэт, які адгукаецца менавіта ім.
Гэты выстава павіная натхняць: выйшаўшы на пенсію, людзі не павіныя замыкацца ў межах кватэры. Яны могуць быць актыўнымі, запатрабаванымі і творчымі ў любым узросце.
А яшчэ гэта нагадванне аб тым, што беларуская народная творчасць — гэта не міф далёкага мінулага. Яна жыве, змяняецца, знаходзіць новыя формы, у тым ліку такія нечаканыя, як «спорт-шык» з маляванымі касцюмамі.
Працуе выстава да 29 траўня.