Лекцыя «Феміністычная крытыка гендарнай няроўнасці на рынку працы»

28.02.2016 17:00 - 19:00 Бізнэс-клуб IMAGURU (вул. Фабрыцыуса, 4) Бясплатнае

28 лютага (нядзеля) у межах праекта «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» ў супрацы з Лабараторыяй гендарных даследаванняў ECLAB адбудзецца публічная лекцыя Тамары Марцэнюк

«Феміністычная крытыка гендарнай няроўнасці на рынку працы»

Гендарны кантракт працоўнай маці, які падтрымліваўся савецкай дзяржаўнай палітыкай, сфармаваў ілюзію роўнасці мужчынаў і жанчын. Будучы някепска інтэграванымі на рынку працы, жанчыны сутыкаліся з выклікамі выканання рэпрадуктыўнай працы.

Робячы ў лекцыі акцэнт на так званай прыватнай сферы, мы разгледзім патэрналісцкую палітыку дзяржавы ў адносінах да жанчын (на прыкладзе Украіны), асаблівасці гендарнай – вертыкальнай і гарызантальнай – сегрэгацыі рынку працы. Асобная ўвага будзе нададзеная рэсурсу часу (у феміністычным трактаванні Вэлеры Брайсан).

Мы разгледзім розныя «сакрэты» ці «рэцэпты» пераадолення гендарнай няроўнасці і прапануем адказ на пытанне: «Хто павінен выконваць у грамадстве рэпрадуктыўную працу?» Па дапамогу звернемся да Шэрыл Сэндбэрг і яе кнігі «Уключайся!», да даследаванняў Барбары Эрэнрайх (напрыклад, «Дзяўчына па выкліку») і да шэрагу іншых тэарэтыкаў. Мы разам падумаем, як змяніць сітуацыю гендарнай няроўнасці на рынку працы Украіны і ў Беларусі.

МарценюкПра лектарку:

Тамара Марцэнюк – кандыдатка сацыялагічных навук, дацэнтка кафедры сацыялогіі Нацыянальнага ўніверсітэта «Кіева-Магілянская акадэмія» (Украіна), гендарная экспертка Міжнароднага цэнтра перспектыўных даследаванняў і Украінскага Хельсінкскага саюза правоў чалавека. Публічная сацыялагіня. Сферы даследчых інтарэсаў: сацыялогія гендару, гендарныя адносіны і гендарная палітыка, сацыяльная няроўнасць і сацыяльныя праблемы; жаночыя, мужчынскія і ЛГБТ-рухі; разнастайнасць (diversity).

 

Уваход вольны!

 

Мерапрыемства ў Facebook


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Майстар-клас «Беларускія матывы ў лінагравюры» ва Уроцлаве

20.07.2026 16:30 - 24.07.2026 19:00 Otwarte pracownie plastyczne im. E. Gepperta (Ruska 46c)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ