Лекцыя і дыскусія пра міжнароднае права і рэгуляванне прымянення ўзброенай сілы

26.11.2015 19:00 - 21:00 офіс ЦРСИ (вул. Кастрычніцкая 19Б, пакой 204) Бясплатнае

Моладзевая праваабарончая група-Беларусь і Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB) у рамках праграмы інфармацыйнай тыдня “За Мір!” запрашаюць на дыскусію: Міжнароднае права і рэгуляванне прымянення ўзброенай сілы: як далёка да ўсеагульнага міру?

Гістарычна “права на вайну” разглядалася як неад’емны складнік дзяржаўнага суверэнітэту, які не падлягае абмежаванням. Прыняты ў 1945 г. Статут ААН упершыню ў гісторыі чалавецтва замацаваў агульны прынцып забароны на прымяненне сілы і пагрозы сілай. Праз 70 гадоў давайце паглядзім, наколькі чалавецтва наблізілася да ўсеагульнага міру.

Лектар: Кацярына Кузняцова – Магістр права ў параўнальным канстытуцыйным праве (LL.M. in Comparative Constitutional Law) Цэнтральна-еўрапейскага універсітэту (г. Будапешт, Венгрыя). Стажыравалася ў Венгрыі, Нідэрландах, Швецыі, Сербіі, Польшчы. Выступала спецыялістам і Генеральным Саветнікам ў Эканамічным Судзе СНД. Арганізатар семінараў па методыцы выкладання ў вышэйшай школе. Член Асацыяцыі міжнароднага права (International Law Association). Намеснік старшыні Грамадскага аб’яднання «Таварыства міжнароднага права».

Пасля лекцыі ва ўдзельнікаў будзе магчымасць падыскутаваць аб праблеме.

Мерапрыемства адбудзецца 26 лістапада (чацвер) ў 19-00 па адрасе: офіс ЦРСИ, вул. Кастрычніцкая 19Б, пакой 204, як знайсці.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Сустрэча «Як разгаварыць могілкі» ў Вільні

27.07.2026 (19:00 - 21:00) Беларуская царква (Bokšto g. 4)

Мсціслаўскі фэст 2026

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 02:00 Замкавая гара

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ