Сустрэча «Як разгаварыць могілкі» ў Вільні

27.07.2026 19:00 - 21:00 Беларуская царква (Bokšto g. 4) Бясплатнае


У панядзелак, 27 ліпеня, у беларускай царкве адбудзецца сустрэча-гутарка з філолагам Уладзіславам Гарбацкім «Як разгаварыць могілкі. Беларускія пахаванні Вільні: вядомыя, падзабытыя і невядомыя месцы памяці». 



Могілкі — гэта не толькі месца памяці, але і архіў пад адкрытым небам. Вільня захоўвае дзясяткі беларускіх пахаванняў: ад вядомых некропаляў да амаль страчаных магіл, за якімі стаяць лёсы людзей, гісторыі эпохаў і яшчэ не разгаданыя таямніцы.

 Пагавораць пра тое, як «чытаць» могілкі, дзе шукаць беларускія пахаваньні, чаму некаторыя з іх былі забытыя і як яны дапамагаюць адкрываць новыя старонкі беларускай гісторыі Вільні. У кожнага і кожнай сваі метады, як «разгаварыць могілкі». 

Гендарны даследчык, гісторык мовы, адзін з рэдактараў выдавецтва «Scaryna Press» Уладзіслаў Гарбацкі падзеліцца сваімі напрацоўкамі, пошукамі і адкрыццямі не толькі на могілках, але і ў віленскіх архівах. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Сустрэча з Ігарам Шугалеевым у Рызе

29.07.2026 (18:45 - 20:00) Dabas muzejs (6 паверх) (Kr. Barona iela 4)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ